Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Духоўныя практыкаванні Папы: зрабіць уласнымі жаданні Бога

Трэба пераўзыйсці ўсе формы эгаізму, каб стаць пераканаўчымі сведкамі на шляхах, на якіх мы пакліканы быць місіянерамі братэрства, адзначалася на рэкалекцыях, у якіх прымае ўдзел Папа.

13 сакавіка 2019 г. айцец Бэрнарда Франчэска Марыя Джані, які праводзіць духоўныя практыкаванні для Святога Айца і супрацоўнікаў Рымскай курыі, падкрэсліў, што важна зрабіць уласнымі жаданні Бога для таго, каб стаць іх сведкамі ў сучасным свеце.

“Усе маюць права прыняць Евангелле. Хрысціяне абавязаны абвяшчаць яго ўсім без выключэння, не як тыя, хто навязвае новы абавязак, але як тыя, хто хоча падзяліцца радасцю, хто паказвае прыгожы далягляд, прапануе жаданую гасціну. Касцёл пашыраецца не дзякуючы празелітызму, але “дзякуючы прываблівасці”, - нагадаў ён словы Францішка.

Падчас медытацыі вечарам 12 сакавіка рэкалекцыяніст звярнуў увагу ўдзельнікаў духоўных практыкаванняў на важнасць захавання ўдзячнай памяці.

“Памяць – гэта вымярэнне нашай веры, мы можам назваць яе “дэутэранамічнай” па аналогіі з памяццю Ізраэля. Езус пакідае нам Эўхарыстыю як штодзённую памяць Касцёла, якая ўсё больш уводзіць нас у Пасху. Евангелізацыйная радасць заўсёды ззяе на фоне ўдзячнай памяці: гэта ласка, аб якой мы павінны прасіць” , - сказаў ён, спасылаючыся на словы Папы.

Айцец Бэрнарда падкрэсліў, што касцёлы або іншыя каталіцкія структуры і асяродкі павінны станавіцца месцамі, у якіх людзі змогуць бачыць жыццё, укаранёнае на памяці пра Пасху Пана Езуса.

“Перамагаючы песімізм, скіроўваючы позірк у кірунку надзеі, будзем шукаць новых шляхоў вернасці Пану, узбагачаныя лімфай, якая прыходзіць да нас з традыцыі, але без страху. Мы павінны паказаць людзям – казаў св. Ян Павел ІІ, – прыгажосць памяці, сілу, што паходзіць ад Духа і робіць нас сведкамі, бо з’яўляемся нашчадкамі сведкаў; мы павінны дапамагчы ім адчуць смак таго цудоўнага, што Дух пасеяў у гісторыі”, - падкрэсліў бэнэдыктынскі абат.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 сакавіка 2019, 13:26