Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане прайшла сустрэча з ахвярамі злоўжыванняў духавенства

20 лютага 2019 г. члены Арганізацыйнага камітэта ватыканскай нарады на тэму “Абарона непаўналетніх у Касцёле” сустрэліся з ахвярамі злоўжыванняў з боку духавенства.

Група складалася з 12 чалавек – мужчын і жанчын – з розных частак свету, сярод якіх былі прадстаўнікі арганізацый, што аб’ядноўваюць асоб, якія сталі ахвярамі сексуальнага насілля з боку прадстаўнікоў Касцёла.

“Сустрэча працягвалася крыху больш за дзве гадзіны. Члены Камітэта былі вельмі ўдзячныя ахвярам, якія прынялі ў ёй удзел, за шчырасць, глыбіню і сілу іх сведчанняў, якія, безумоўна, дапамогуць лепш зразумець сур’ёзнасць і тэрміновасць праблем, якія будуць абмяркоўвацца падчас нарады”, - паведамілі журналістам у Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 лютага 2019, 10:47