Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Абарона непаўналетніх: Ватыкан рыхтуе “даведнік” для біскупаў

Падвядзеннем вынікаў ватыканскай сустрэчы па абароне непаўналетніх у Касцёле стане нядзельная прамова Пантыфіка, патлумачыў журналістам мадэратар саміту, кс. Фэдэрыка Ламбардзі.

Узнятыя падчас нарады тэмы Францішак будзе абмяркоўваць у бліжэйшы панядзелак з кіраўнікамі дыкастэрый Рымскай курыі. У доўгатэрміновай перспектыве можна чакаць канчатковага дакумента па выніках сустрэчы.

Кангрэгацыя Веравучэння ўжо рыхтуе канкрэтныя ўказанні – своеасаблівы даведнік для біскупаў, у якім крок за крокам апісваецца працэдура, паводле якой пастыры дыяцэзій павінны дзейнічаць у выпадках, калі атрымана інфармацыя аб злоўжыванні святара адносна непаўналетняй асобы.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 лютага 2019, 11:10