Тэмай біскупскага сходу будзе: “Амазонія – новыя шляхі для Касцёла і для інтэгральнай экалогіі”.
Як падкрэсліваецца ў падрыхтоўчым дакуменце Спецыяльнай Асамблеі, гаворка ідзе пра адзін з найвялікшых рэзерватаў біяразнастайнасці на планеце, які займае плошчу ў 7,5 млн км2. Амазонія – гэта таксама месца жыхарства для амаль 3 млн чалавек, якія прадстаўляюць каля 390 нацыянальнасцей, носьбітаў адменнай культурнай ідэнтычнасці і спецыфічнага гістарычнага багацця. Гэта, нарэшце, “месца мучаніцтва” многіх хрысціян у місійнай гісторыі Касцёла.