Пошук

Кардынал Джузэпэ Версальдзі і Марка Бусэці Кардынал Джузэпэ Версальдзі і Марка Бусэці 

Святы Пасад і Італія заключылі дамову ў сферы вышэйшай адукацыі

Святы Пасад і Італія падпісалі Дамову аб узаемным прызнанні дыпломаў аб вышэйшай адукацыі. Цырымонія прайшла 13 лютага 2019 г. у Міністэрстве адукацыі, універсітэтаў і навуковых даследванняў Італіі.

Дакумент складаецца з прэамбулы і адзінаццаці артыкулаў. Ён акрэслівае прававое поле для адносін паміж адукацыйнымі сістэмамі Святога Пасаду і Італіі ў святле таго, што яны з’яўляюцца ўдзельнікамі Лісабонскай канвенцыі аб прызнанні кваліфікацый, якія тычацца вышэйшай адукацыі ў Еўрапейскім рэгіёне.

З боку Апостальскай Сталіцы Дамова была падпісана кардыналам Джузэпэ Версальдзі, прэфектам Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, а з боку Італіі – Марка Бусэці, Міністрам адукацыі, універсітэтаў і навуковых даследванняў.

Дакумент увойдзе ў сілу пасля ўзаемнага інфармавання аб завяршэнні ўсіх неабходных унутраных працэдур паміж абодвума бакамі.

Лісабонская канвенцыя аб прызнанні кваліфікацый, якія тычацца вышэйшай адукацыі ў Еўрапейскім рэгіёне, была распрацавана Саветам Еўропы і ЮНЕСКА і прынята нацыянальнымі прадстаўнікамі ў Лісабоне 11 красавіка 1997 г. 

Навіна ў фармаце аўдыё

 

15 лютага 2019, 15:06