Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Антыкарупцыйны орган для Святога Пасада і Ватыкана

Францішак ухваліў новы статут Упраўлення Генеральнага рэвізора, абвяшчаючы яго галоўным антыкарупцыйным органам Святога Пасада і Ватыкана.

3 пункт 1 артыкула новага статута адрозніваецца ад адпаведных палажэнняў першага варыянту, які ўвайшоў у сілу ў 2015 г. пасля заснавання Рады па эканамічных пытаннях. У новай рэдакцыі гаворыцца, што Упраўленне Генеральнага рэвізора “з’яўляецца органам па барацьбе з карупцыяй” у рамках Канвенцыі ААН супраць карупцыі, прынятай у 2003 г. і ратыфікаванай Святым Пасадам 19 кастрычніка 2016 г.

Яшчэ адным новаўвядзеннем статута, які ўвойдзе ў сілу 16 лютага 2019 г., з’яўляецца ўзмацненне функцый Рэвізора, якім сёння з’яўляецца Алесандра Касініс Рыгіні. Цяпер ён “патрабуе і атрымлівае” (замест ранейшага “можа запатрабаваць”) ад органаў і адміністрацыйных структур...” любыя эканамічныя і адміністрацыйныя дакументы. Ён мае права рабіць гэта без ніякіх перашкод. Таксама Рэвізор валодае кампетэнцыяй ажыццяўляць “любы іншы тып працэдуры аўдыту, які лічыць мэтазгодным у дадзеных абставінах”.

Пасля праведзенага аўдыту, Генеральны рэвізор павінен паінфармаваць Раду па эканамічных пытаннях, Бюро фінансавай інфармацыі і судовыя ўлады Дзяржавы Ватыкан аб кожным выпадку ідэнтыфікаванага ім злачынства.

У 2014 г. Францішак выдаў motu proprio пад назвай Fidelis et Dispensator Prudens, якім абвясціў аб заснаванні новых структур. Дакументам была ўведзена новая функцыя Генеральнага рэвізора, якога прызначае Пантыфік, і які мае паўнамоцтвы праводзіць праверкі любога органу Святога Пасада і Ватыкана ў любы час.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 лютага 2019, 14:56