Італьянская газета аб заключэнні Латэранскіх пагадненняў. Ілюстрацыйнае фота Італьянская газета аб заключэнні Латэранскіх пагадненняў. Ілюстрацыйнае фота 

90 гадоў Латэранскіх пагадненняў і стварэння Дзяржавы Ватыкан

11 лютага 2019 г. спаўняецца 90 гадоў з дня стварэння Дзяржавы Ватыкан. Яна паўстала ў адпаведнасці з Латэранскімі пагадненнямі, заключанамі паміж Святым Пасадам і Італіяй 11 лютага 1929 года.

Ратыфікаваны 7 чэрвеня 1929 г. дакумент забяспечыў прызнанне Італьянскім Каралеўствам уласнасці і выключнага суверэнітэту Святога Пасада на вызначанай тэрыторыі.

Тэрмін “Святы Пасад” шырэйшы за “Горад-Дзяржава Ватыкан” і адносіцца да Біскупа Рыма як вышэйшай улады ў Касцёле і галавы Калегіі біскупаў. Гэты тэрмін адносіцца таксама да Дзяржаўнага сакратарыята і розных дыкастэрый Рымскай курыі, якія падтрымліваюць Папу ў яго кіраўнічай місіі. Святы Пасад з’яўляецца юрыдычнай асобай у кантэксце міжнароднага права, падпісвае дамовы, прызначае і прымае дыпламатычных прадстаўнікоў.

Дзяржава Ватыкан з’яўляецца інструментам незалежнасці Святога Пасада і Каталіцкага Касцёла ад любой свецкай улады, што дазваляе Пантыфіку свабодна выконваць служэнне кіравання Паўсюдным Касцёлам. Як і Святы Пасад, Ватыкан з’яўляецца суб’ектам міжнароднага права. Іх звязвае асоба Святога Айца.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 лютага 2019, 12:03