Пошук

Папа Францішак і кардынал Пьетра Паралін Папа Францішак і кардынал Пьетра Паралін 

Францішак сустрэўся з кіраўніцтвам Дзяржсакратарыяту

3 студзеня 2019 г. Святы Айцец Францішак сустрэўся з кіраўніцтвам Дзяржаўнага Сакратарыяту. Кожны іерарх быў прыняты на прыватнай аўдыенцыі.

Пантыфік сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам; кардыналам Джузэпэ Бэртэла, старшынёй Губернатарата Дзяржавы Ватыкан; арцыбіскупам Эдгарам Пэна Пара, Субстытутам па агульных справах; арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі; і арцыбіскупам Янам Рамэа Паўлоўскім, дэлегатам для Папскіх прадстаўніцтваў.

Аўдыенцыі праходзілі за закрытымі дзвярыма. Зала Друку Апостальскай Сталіцы не паведамляла аб змесце і нагодзе для сустрэчы Святога Айца з яго бліжэйшымі супрацоўнікамі.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 студзеня 2019, 14:22