Папа з генсекам Сусветнай Рады Цэркваў пастарам Олафам Фюксе Твейтам Папа з генсекам Сусветнай Рады Цэркваў пастарам Олафам Фюксе Твейтам 

Святы Пасад: сустрэча з членамі Сусветнай Рады Цэркваў

Штогадовая сустрэча дэлегацый Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу і Аддзела па міжрэлігійным дыялогу і супрацоўніцтве Сусветнай Рады Цэркваў адбылася ў сядзібе ватыканскай дыкастэрыі.

Двухдзённы працоўны форум праходзіў 10-11 студзеня 2019 г.

“Як звычайна, гэты сход даў магчымасць абмяняцца інфармацыяй і меркаваннямі адносна разнастайнай дзейнасці, ініцыяванай адпаведнымі структурамі на працягу мінулага года, і падзяліцца новымі праграмамі”, - гаворыцца ў паведамленні Дыкастэрыі.

У прыватнасці, падчас сустрэчы былі ўзгоднены папраўкі ў дакумент “Навучанне міру ў шматрэлігійным свеце” – апошні сумесны праект Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу і Сусветнай Рады Цэркваў. Абмяркоўваліся будучыя шляхі супрацоўніцтва, якое плённа трывае з 1977 г.

За гэты час быў паспяхова рэалізаваны шэраг экуменічных ініцыятыў, сярод якіх “Міжрэлігійная малітва” (1994), “Разважанні адносна міжрэлігійнага шлюбу” (1997), “Хрысціянскае сведчанне ў шматрэлігійным свеце. Рэкамендацыі адносна паводзін” (2011).

Па выніках двухдзённага форуму бакі выказалі задавальненне працэсам і вынікамі сумеснай працы і пацвердзілі жаданне працягваць агульныя намаганні на карысць міжрэлігійнага дыялогу ў свеце.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 студзеня 2019, 12:19