Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Новы кіраўнік Залы Друку прывітаў журналістаў

Алесандра Джызоці, які 31 снежня 2018 г. быў прызначаны на пасаду выконваючага абавязкі кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы, прывітаў журналістаў.

Ён выказаў падзяку за шматлікія віншаванні, якія атрымаў ад сваіх калегаў, а таксама падкрэсліў, што прыняў прызначэнне ў духу служэння і з вялікай адказнасцю, улічваючы давер, які аказаў яму Святы Айцец і прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі, Паола Руфіні.

Джызоці запэўніў журналістаў у сваёй поўнай даступнасці і загадзя папрасіў прабачэння за магчымыя памылкі і недакладнасці.

Ён паведаміў, што першы крокі на новай пасадзе робіць з дапамогай свайго папярэдніка, былога кіраўніка Залы Друку Грэга Бёрка і яго намесніцы Паломы Гарсіі Овехеры, якія выразілі сваю поўную гатоўнасць дапамагчы яму ў гэты пераходны перыяд. “Гэта тое, што я вельмі цаню, і чым хацеў бы з вамі падзяліцца”, - сказаў прадстаўнік Святога Пасаду.

31 снежня 2018 г. Францішак прыняў просьбу аб адстаўцы Грэга Бёрка і Паломы Гарсіі Овехеры і прызначыў Алесандра Джызоці на пасаду кіраўніка Залы Друку “ad interim”, што значыць да афіцыйнага прызначэння новага кіраўніка гэтай структуры.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 студзеня 2019, 14:50