Cerca

Vatican News
Падчас сустрэчы Патрыярхаў Барталамея і Кірыла Падчас сустрэчы Патрыярхаў Барталамея і Кірыла  (AFP or licensors)

Кардынал: Святы Пасад захоўвае кантакты з усімі бакамі канфлікту

Нягледзячы на “турбулентнасць” ва ўлонні праваслаўя, дыялог Касцёла з Рускай Праваслаўнай Царквой не можа быць замарожаны, заявіў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

“Нашы двухбаковыя перамовы і кантакты з Масквой, вядома, працягваюцца – як і з Канстантынопалем”, - сказаў кардынал Курт Кох у інтэрв’ю парталу katholisch.de.

Канфлікт разгарэўся вакол стварэння аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ва Украіне. На гэта даў сваю згоду Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І. Патрыярх Маскоўскі Кірыл крытыкуе гэту ідэю ў самых моцных выразах.

“Ватыкан у дадзеным пытанні застаецца нейтральным і не займае ніякай пазіцыі”, - падкрэсліў ватыканскі іерарх. Ён дадаў, што Святы Пасад падтрымлівае кантакты з усімі бакамі канфлікту. У той жа час кардынал Кох прызнаў, што сітуацыя, вядома, цяжкая, паколькі Масквой былі спынены эўхарыстычныя зносіны з Канстантынопалем.

14 снежня 2018, 12:57