Cerca

Vatican News
Марка і манета, прысвечаныя 50-годдзю з дня смерці Падрэ Піо Марка і манета, прысвечаныя 50-годдзю з дня смерці Падрэ Піо 

У Ватыкане заявілі аб выпуску памятных манет і паштовых марак

Аб выпуску памятнага нумізматычнага альбому, філатэлістычнага штогодніка за 2018 г. і залатой манеты ў 200 еўра паведамілі ў Ватыканскім філатэлістычна-нумізматычным аддзеле.

У альбом увайшлі дзве манеты ў 2 еўра, прысвечаныя памятным датам, якія адзначаліся ў Касцёле ў 2017 г.: 1950-годдзю мучаніцтва святых Пятра і Паўла і 100-годдзю аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.

У філатэлістычны штогоднік увайшлі ўсе філатэлістычныя і паштовыя серыі, якія выкарыстоўваліся Ватыканскай поштай на працягу 2018 г. Альбом выйшаў на італьянскай, французскай, англійскай і нямецкай мовах.

Залатая манета ў 200 еўра завяршае серыю, прысвечаную Кардынальным цнотам, і ілюструе чацвёртую з іх – устрыманасць. На ёй змешчана выява жанчыны, якая разводзіць віно вадой, каб паменшыць яго ап’яняльны эфект, а таксама часткова загорнуты палатном меч, які спачывае на калоне, што сімвалізуе здольнасць змагацца, захоўваючы пры гэтым кантроль над сабой.

Апрача таго ў пачатку снежня ў Ватыкане выйдзе паштовая марка і манета, прысвечаныя 50-годдзю з дня смерці Падрэ Піо, а таксама сярэбрана-залатая манета ў 5 еўра, прымеркаваная да кананізацыі папы Паўла VI.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 лістапада 2018, 12:43