Рашэнне павінна служыць умацаванню повязяў сяброўства паміж двума Цэрквамі, заявілі ў Эчміядзіне. Да гэтага часу такі пастаянны прадстаўнік быў толькі ў Англіканскай Царквы.
Іерарх нарадзіўся ў Турцыі. Вучыўся ў Стамбуле, Іерусаліме, Нью-Ёрку, Мінеапалісе, Рыме і Оксфардзе. Пастырскае служэнне вёў у Турцыі, Ізраілі і ЗША, дзе з 1990 г. узначальваў мясцовую епархію.
Архіепіскап Барсам’ян будзе адказваць не толькі за кантакты паміж Святым Пасадам і Эчміядзінам, але і клапаціцца аб армянскіх супольнасцях у Заходняй Еўропе.
Армянская Апостальская Царква з’яўляецца адной з самых старажытных у хрысціянскім свеце. Яна налічвае каля 9 мільёнаў вернікаў.