У нарадзе прынялі ўдзел прэфекты ватыканскіх кангрэгацый, дыкастэрый, трыбуналаў і старшыні Папскіх радаў. Сустрэча прайшла за зачыненымі дзвярыма.
Зала Друку Апостальскай Сталіцы не паведамляла аб тэмах, якія Папа абмяркоўваў са сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі. Звычайна, падчас падобных сустрэч, вядзецца гаворка пра актуальныя праблемы Каталіцкага Касцёла і ставяцца асноўныя задачы, што знаходзяцца ў кампетэнцыі структур Рымскай курыі.
Папа рэгулярна сустракаецца з кіраўнікамі ватыканскіх ведамстваў. Апошні раз такая нарада праходзіла 21 мая 2018 г.