Бэта версія

Cerca

Vatican News
Кардынал Пьетра Паралін Кардынал Пьетра Паралін 

Дзяржсакратар: аднавіць аб’ектыўнае вымярэнне правоў чалавека

Асновай правоў чалавека з’яўляецца інтэгральная канцэпцыя чалавечай асобы, а іх крыніцай, у хрысціянскім разуменні, – запаведзь любові, падкрэсліў Дзяржсакратар Яго Святасці Папы.

Кардынал Пьетра Паралін выступіў на міжнародным сімпозіуме, арганізаваным у Рыме ватыканскім “Фондам Ёзэфа Ратцынгера – Бэнэдыкта XVI”, з нагоды 70-й гадавіны Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Кіраўнік дыпламатыі Святога Пасаду адзначыў, што вялікай спакусай сучаснага грамадства з’яўляецца аднабаковае ўспрыманне слова “закон”, якое ўжывацца без слова больш важнага – “чалавек”. Калі законы згубяць сваю сувязь з чалавечнасцю, стануць выключна выразам імкненняў розных груп інтарэсаў, заўважыў ён.

Кардынал Паралін прызнаўся, што тут Касцёл адчувае сябе свабодным у пошуку магчымых саюзнікаў, нават калі яны знаходзяцца на далёкіх пазіцыях. Важна зыходзіць з асноўнага аспекту, а менавіта: “ўсеагульнага характару правоў”.

Іерарх лічыць, што мэта павінна складацца ў тым, каб аднавіць аб’ектыўнае вымярэнне правоў чалавека. Ён падкрэсліў важнасць права на жыццё ад зачацця да натуральнай смерці, асабліва ў кантэксце новых выклікаў, якія ўзнікаюць у сучаснай біяэтыцы. Вельмі важнай з’яўляецца таксама адмена смяротнага пакарання, непрымальнага для Касцёла, а таксама адстойванне правоў мігрантаў і бежанцаў.

Гаворачы пра свабоду думкі, сумлення і рэлігіі, кардынал Дзяржсакратар нагадаў, што для Святога Пасаду важна, каб рэлігія ў грамадстве не падвяргалася дыскрымінацыі, а правы ўсіх грамадзян захоўваліся незалежна ад іх веры.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 лістапада 2018, 12:24