Бэта версія

Cerca

Vatican News
Вынікі бамбардзіроўкі Ватыкана Вынікі бамбардзіроўкі Ватыкана 

75 гадоў з дня бамбардзіроўкі Ватыкана

Споўнілася 75 гадоў з дня бамбардзіроўкі Ватыкана. 5 лістапада 1943 г. у 20.05 на паўднёвае крыло Ватыканскіх садоў было скінута пяць бомбаў. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.

Была пашкоджана чыгуначная станцыя, лабараторыя мазаік і Палац Губернатарату.

На працягу многіх гадоў дэталі, мэты і матывы бамбардзіроўкі былі ахутаны таямніцай. Невядомымі заставаліся і выканаўцы. У 2010 г. выйшла кніга, прысвечаная гэтай трагічнай падзеі. Аказалася, што мэтай нападу было Ватыканскае радыё.

Аўгуста Ферара, аўтар кнігі “1943-ты. Бомбы над Ватыканам”, правёў дбайнае даследаванне фактаў, якія сведчаць аб тым, што бамбёжка Ватыкана была не арганізаванай атакай, а асабістай ініцыятывай італьянскага фашыста з горада Вітэрба. Ён хацеў спыніць паведамленні, якія праз Радыё трансліраваліся па ўсім свеце. Даведаўшыся пра здарэнне, Мусаліні асудзіў акцыю. У наступную пасля 5 лістапада 1943 г. нядзелю, падчас сустрэчы з вернікамі на плошчы св. Пятра Пій XII паведаміў аб тым, што здарылася, а таксама пра следства, пачатае Святым Пасадам сумесна з італьянскай паліцыяй. Паколькі Італія была ў стане вайны, Пантыфік прыняў рашэнне не распаўсюджваць далей гэтай інфармацыі, таму яна так і не з’явілася ў газетах.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 лістапада 2018, 11:43