Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане анансавалі сустрэчу Папы з Прэзідэнтам Карэі

Святы Айцец Францішак прыме на аўдыенцыі Прэзідэнта Карэі Мун Джэіна. Днём раней ў Ватыкане пройдзе малітва ў інтэнцыі міру на Карэйскім паўвостраве.

Святы Айцец Францішак прыме на аўдыенцыі Прэзідэнта Карэі Мун Джэіна ў чацвер, 18 кастрычніка 2018 г., у 12.00 у ватыканскім Апостальскім палацы, паінфармавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

У паведамленні таксама гаворыцца, што днём раней, у сераду, 17 кастрычніка, у 18.00 Дзяржаўны сакратар Яго Святасці, кардынал Пьетра Паралін правядзе ў базіліцы св. Пятра Эўхарыстыю ў інтэнцыі міру на Карэйскім паўвостраве. У ёй прыме ўдзел прэзідэнт Мун.

Раней прадстаўнік адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Карэя працытаваў словы паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ын, які “сардэчна прывітаў бы Святога Айца, калі б той наведаў Пхеньян”. Мун Джэін падчас свайго ватыканскага візіту павінен перадаць Францішку гэта запрашэнне.

Акрамя таго, паўднёвакарэйскі лідар у Ватыкане павінен абмеркаваць, у прыватнасці, пытанне супрацоўніцтва са Святым Пасадам.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 кастрычніка 2018, 14:00