Падтрымку ў арганізацыі аказалі: Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і каталіцкая асацыяцыя работнікаў сферы камунікацыі “SIGNIS”.
Тэма форума спасылаецца на пасланне Папы, прымеркаванае да 52-га Сусветнага дня сацыяльнай камунікацыі, дзе прагучаў заклік да журналістаў, служыць міру ў свеце. Мірная журналістыка паклікана “шукаць рэальныя прычыны канфліктаў” і “дэманстраваць рашэнні, альтэрнатыўныя эскалацыі шуму і вербальнаму насіллю”, - напісаў Пантыфік.
На ватыканскай канферэнцыі выступяць медыя-эксперты з розных краін свету, адбудзецца дыскусія ў групах, прысвечаная перспектывам мірнай журналістыкі.