Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (2018 Getty Images)

Святы Пасад у ААН: абараніць жанчын ад сучасных форм насілля

Прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН прыняў удзел у дыскусіі па праблеме насілля ў адносінах да жанчын. Яна прайшла ў Нью-Ёрку ў рамках 73-й Сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі.

Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса нагадаў пра існаванне феномену сучаснага рабства, ахвярамі якога ў значнай ступені становяцца жанчыны. Францішак назваў гандаль людзьмі “злачынства супраць чалавечнасці”, заўважыў іерарх. Ён адзначыў, што Каталіцкі Касцёл уносіць свой уклад у барацьбу з такога роду дыскрымінацыяй праз інвестыцыі ў адукацыю і занятасць моладзі.

Патрэбны пераслед гандляроў людзьмі, але варта памятаць, калі мы хочам ліквідаваць гэта зло, неабходна навяртанне сэрца, нагадаў Апостальскі нунцый думку Пантыфіка.

Святы Пасад асуджае ўсе формы насілля ў адносінах да жанчын, у тым ліку фізічны, вербальны гвалт і кібербулізм, а таксама шкодныя стэрэатыпы, якія апраўдаюць гэта і спрыяюць дыскрымінацыі, заўважыў арцыбіскуп Ауса.

Сур’ёзную занепакоенасць Святога Пасаду выклікае тое, што да гэтага часу ў многіх краінах хатні гвалт застаецца беспакараным. Калі сям’я становіцца месцам гвалту, наступствы катастрафічныя для ўсіх.

Ватыканскі дыпламат звярнуў увагу на іншую форму насілля – культуру адчужэння, калі грамадства пазбаўляецца ўсяго, што лічыць непатрэбным: адкідаюцца дзеці і пажылыя людзі, таму бо яны прыносяць клопаты. На самой жа справе, нашы бабулі з’яўляюцца захавальніцамі культуры, каштоўнасцей і мудрасці для маладога пакалення, забяспечваючы такім чынам здаровую пераемнасць паміж мінулым і будучыняй.

“Пры будаўніцтве светлай будучыні для нашага грамадства, мы павінны знайсці спосабы, каб прызнаць і падтрымаць мноства незаўважных жанчын, якія, кожная па-свойму, падтрымліваюць і змяняюць сям’ю і супольнасць. Яны заслугоўваюць нашай удзячнасці і любові, бо менавіта яны ратуюць нас ад адкідання сучаснай культурай адчужэння”, - падсумаваў сваю прамову прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 кастрычніка 2018, 13:26