Бэта версія

Cerca

Vatican News
Сцягі Тайваня. Ілюстрацыйнае фота Сцягі Тайваня. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Зала Друку: падарожжа Пантыфіка ў Тайвань не плануецца

Падарожжа Святога Айца ў Тайвань не плануецца, паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Грэг Бёрк. Такім чынам ён пракаментаваў запрашэнне віцэ-прэзідэнта краіны.

Чэнь Цзянь-жэн коратка размаўляў з Францішкам 14 кастрычніка 2018 г. перад кананізацыйнай Эўхарыстыяй, у рамках сустрэчы Папы з дзяржаўнымі дэлегацыямі, якія прыехалі ў Рым на ўрачыстасць. Ён перадаў запрашэнне Пантыфіку наведаць краіну. Бёрк адзначыў, што ўсё адбывалася “ў строга рэлігійным кантэксце”.

“У сувязі з гэтым, я магу сцвердзіць, што такі візіт Святога Айца не плануецца”

, - заявіў афіцыйны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.

Нагодай для візіту, паводле мясцовага епіскапату, мог бы стаць Нацыянальны Эўхарыстычны Кангрэс, які будзе праходзіць у Тайвані ў сакавіку 2019 г. Касцёл тут налічвае 300 тыс. мясцовыя вернікаў і амаль столькі ж мігрантаў. Падтрымлівае кантакты з католікамі ў мацерыковай частцы Кітая: больш за 300 святароў і кансэкраваных асоб адтуль навучаюцца ў Каталіцкім універсітэце Фужэнь. Да гэтага часу ніводзін Пантыфік не прыехаў у гэтую краіну, якую Кітай лічыць сваёй мяцежнай правінцыяй.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 кастрычніка 2018, 12:17