Дзяржаўны сакратар Яго Святасці заўважыў, што вусная просьба паўночнакарэйскага лідара, перададзеная праз Прэзідэнта Паўднёвай Карэі Мун Джэіна, з’яўляецца толькі першым крокам.
Кардынал Паралін падкрэсліў, што магчымы візіт Святога Айца ў Паўночную Карэю патрабуе сур’ёзнай падрыхтоўкі. Ён таксама выказаў упэўненасць у тым, што падарожжа магло б адыграць важную ролю ў падтрыманні мірнага працэсу і дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.