Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Міжнародная выстава “100 батлеек” пройдзе ў Ватыкане

Міжнародная выстава “100 батлеек” (100 Presepi) пераедзе ў Ватыкан і будзе арганізавана Папскай радай па новай евангелізацыі. Да гэтага часу, вось ужо 42 гады яна праходзіла на рымскай П’яцца-дэль-Пополо.

Такое рашэнне прыняла Марыякарла Мэналья, дачка Манліа Мэналья, які заснаваў выставу. Яна лічыць, што настаў час для сур’ёзных змен. Арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады, вітаў прапанову, паколькі гэта традыцыя, як адзначыў, з’яўляецца магутным інструментам евангелізацыі.

Сёлетняя выстава будзе называцца “100 батлеек у Ватыкане” і будзе праходзіць у перыяд з 7 снежня 2018 г. па 13 студзеня 2019 г. у Зале св. Пія X на Віа-дэла-Канчыліяцыёнэ (via della Conciliazione), якая прылягае да Ватыкана.

Істотна змянілася не толькі сама выстава, але і яе сайт. Творцы, якія пажадаюць адправіць свае заяўкі на ўдзел у культурна-рэлігійным мерапрыемстве, змогуць знайсці тут усю неабходную інфармацыю.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 кастрычніка 2018, 11:59