Бэта версія

Cerca

Vatican News
Святая Імша на заканчэнне Сінода Біскупаў Святая Імша на заканчэнне Сінода Біскупаў  (ANSA)

Статыстыка Сінода: 100 млн наведвальнікаў і 350 тыс. каментароў

Твіт Папы ад 24 кастрычніка 2018 г. стаў самым папулярным паведамленнем у ватыканскіх сацыяльных медыя на тэму Сінода Біскупаў. Яго прачыталі больш за 50 мільёнаў карыстальнікаў.

Францішак запэўніў у ім, што Сінод “жадае быць прыкметай Касцёла, які сапраўды слухае і не мае падрыхтаваных загадзя адказаў”.

На “Twitter” і ў “Instagram” афіцыйны хэштэг #Synod2018 меў больш за 100 мільёнаў наведвальнікаў і больш за 350 тыс. каментароў. Акрамя таго, у сацыяльных медыя з’явілася паўмільёна розных публікацый на тэму Сінода – выявы, артыкулы, паведамленні. Асабліва актыўнымі былі карыстальнікі з Амерыкі і Еўропы, а таксама з Кітая і Расіі.

У сваю чаргу, размешчаныя на “Facebook” матэрыялы інфармацыйнага парталу Святога Пасаду прачыталі 10 мільёнаў карыстальнікаў. У “Istagram” кожная інфармацыя Vatican News пра Сінод была прачытана па меншай меры 650 тыс. разоў.

Сярэдні ўзрост карыстальнікаў, якія выказвалі меркаванні ў сацыяльных сетках аб Сінодзе Біскупаў, Сусветных днях моладзі ў Панаме і моладзевым душпастырстве склаў 18-34 гады.

Дыкастэрыя па камунікацыі Святога Пасаду таксама апублікавала статыстыку выступленняў удзельнікаў Сінода Біскупаў. Падчас Генеральных кангрэгацый сваё меркаванне выказалі 240 Сінадальных Айцоў і 32 аўдытары. 69 Сінадальных Айцоў і 13 аўдытараў узялі слова падчас так званых свабодных выступленняў.

XV Звычайная Асамблея Сінода Біскупаў мела месца ў Ватыкане 3-28 кастрычніка 2018 г. Пасяджэнне праходзіла пад дэвізам “Моладзь, вера і распазнанне паклікання” і было прысвечана ўсім маладым людзям ва ўзросце ад 16 да 29 гадоў. Іх у свеце каля 1,8 мільярдаў, што складае амаль чвэрць чалавецтва.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 кастрычніка 2018, 12:25