Бэта версія

Cerca

Vatican News
Удзельнік XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў Удзельнік XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў 

Сінод Біскупаў: прапанова стварэння сакратарыятаў моладзі

10 кастрычніка 2018 г. удзельнікі Сінода Біскупаў размаўлялі на тэму другой часткі Працоўнага дакумента Асамблеі, звяртаючы ўвагу на важнасць суправаджэння моладзі і дапамогі ёй у распазнанні паклікання.

“Пане, што хочаш, каб я зрабіў?” – гэта пытанне св. Францішка носіць у сэрцах вялікая колькасць сучаснай моладзі, заўважылі Сінадальныя Айцы. Яны падкрэслівалі, што трэба дапамагчы маладым людзям не проста наследаваць пэўную ідэю, але сустрэць Езуса Хрыста.

Гаворка ішла пра “мастацтва суправаджэння”, якое не павінна быць “эксклюзіўнай прэрагатывай святароў і кансэкраваных асоб”. На Сінодзе казалі і пра важнасць уключэння ў гэты працэс маладых сужэнскіх пар, але папярэджвалі – тут няма месца для “імправізацыі”. Сведчанне павінна быць пераканаўчым, а вера людзей – сталай. Узгадвалася пра важнасць духоўнага кіраўніцтва.

У Сінадальным зале падкрэслівалі прыярытэт духоўнага вымярэння ў працы з моладдзю. Трэба заахвочваць юнакоў і дзяўчат да ўдзелу ў св. Імшы і эўхарыстычнай адарацыі. Неабходна працаваць не толькі ў “гарызантальным”, але і “вертыкальным” напрамках, узносячы позірк моладзі да Бога. Асаблівая ўвага звярталася на тое, каб ставіць перад моладдзю “высокія мэты”.

Некаторымі ўдзельнікамі Сінода Біскупаў выказваліся прапановы адносна стварэння адмысловых сакратарыятаў моладзі ў кожнай касцёльнай акрузе. Гэта, на іх думку, паспрыяе актывізацыі адмысловага душпастырства.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 кастрычніка 2018, 14:56