Так пракаментаваў сітуацыю бразільскі кардынал Серджыу да Роша. Папа прызначыў іерарха Генеральным рэлятарам XV Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў, што будзе праходзіць з 3 па 28 кастрычніка 2018 г. на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”.
Функцыя Генеральнага рэлятара – рабіць уводныя даклады, прадстаўляючы тэматыку пасяджэнняў, а пасля завяршэння – рэзюміраваць іх ход і прадставіць адпаведныя прапановы Пантыфіку.
“Для ўмацавання і падтрымкі маладых людзей у веры, удзельнікі Сіноду Біскупаў павінны будуць слухаць іх рэальныя жыццёвыя гісторыі, інтэрпрэтаваць іх у святле Евангелля і прымаць рашэнні, якія прывядуць да сапраўднага абнаўлення Каталіцкага Касцёла”, - адзначыў бразільскі кардынал.