Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

#Synod2018: фінальныя крокі Асамблеі

Праект Выніковага дакумента па выніках Сінода Біскупаў на тэму моладзі прадстаўлены ў Ватыкане. Пасля зацвярджэння папам Францішкам яго змест будзе абнародаваны Паўсюднаму Касцёлу.

Падчас прэзентацыі, якая адбылася 23 кастрычніка 2018 г. у Ватыкане, Генеральны рэлятар, кардынал Сержыу да Роша падкрэсліў, што асновай для распрацоўкі зместу Выніковага дакумента стаў Працоўны дакумент Сінода “Instrumentum Laboris”. Акрамя таго, пад увагу браліся прамовы, каментары і папраўкі, з якімі выступалі ўдзельнікі Сінода.

Гаворка ідзе пра два розныя і ўзаемадапаўняльныя дакументы, якія разам даюць “бачанне складанасці ўзнятых пытанняў і дынамізму, з якім ажыццяўляецца шлях да іх вырашэння: іх варта чытаць разам, бо паміж імі робяцца пастаянныя сутнасныя адсылкі”, пракаментаваў іерарх вынік працы спецыяльнай рэдакцыйнай камісіі.

Дакумент складаецца з 173 параграфаў, у якія яшчэ могуць быць унесены папраўкі, калі з адпаведнымі прапановамі выступяць Сінадальныя Айцы пасля дэтальнага вывучэння яго зместу. Затым тэкст будзе прадстаўлены на зацвярджэнне Святому Айцу і толькі пасля гэтага Выніковы дакумент Сінода, дагэтуль канфідэнцыяльны, будзе абнародаваны ўсяму Каталіцкаму Касцёлу.

“Важна, каб партыкулярныя Касцёлы і Канферэнцыі Біскупаў здолелі ўспрыняць крэатыўна і з верай дынаміку Дакумента, каб дастасаваць да ўласнай рэчаіснасці ўсё тое, што было дасягнута падчас працы”, - заключыў кардынал Сержыу да Роша.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 кастрычніка 2018, 15:09