Бэта версія

Cerca

Vatican News
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас малітвы ля магілы св. Пятра ў Ватыкане Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас малітвы ля магілы св. Пятра ў Ватыкане 

Удзельнікі Сінода Біскупаў прайшлі ў пілігрымцы

Каля 300 удзельнікаў Сінода Біскупаў разам з моладдзю рымскіх парафій здзейснілі пешую пілігрымку да магілы св. Пятра. Яна адбылася раніцай 25 кастрычніка 2018 г. вуліцамі Рыма.

Пілігрымы прайшлі каля шасці кіламетраў ад паўночнай часткі Вечнага горада да ватыканскай базылікі. Маршрут пралягаў па старажытнай “Дарозе франкаў” (лац. Via Francigena) – адным з самых папулярных у сярэдневечнай Еўропе пілігрымковым шляхам, які браў свой пачатак ля брамы Кентэрберыйскай катэдры і завяршаўся ў Рыме.

У базыліцы св. Пятра пілігрымы прынялі ўдзел у Эўхарыстыі, якую ўзначаліў Генеральны сакратар Сінода Біскупаў, кардынал Ларэнца Балдзісэры. Гамілію прамовіў арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі. Разам з біскупамі і моладдзю маліўся таксама папа Францішак.

У пілігрымцы браў удзел дэлегат ад Касцёла ў Беларусі на XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 кастрычніка 2018, 13:25