Ён адзначыў, што гэты дакумент будзе адрознівацца ад Працоўнага, хоць абодва тэксты ў пэўным сэнсе ўзаемна дапаўняюцца. Выніковы дакумент будзе карацейшым, хоць дастаткова аб’ёмным, паколькі ўключыць у сябе розныя пытанні, якія змяшчаюцца ў “Instrumentum Laboris”. Ён будзе падзелены таксама на тры часткі: распазнанне, інтэрпрэтацыя і прыняцце рашэнняў.
Заключная частка будзе ўтрымліваць шматлікія прапановы, хоць некаторыя з іх будуць уключаны ў папярэднія часткі. Асноўным вобразам будзе Езус, Які вядзе дыялог з вучнямі па дарозе ў Эмаус.
Заўтра раніцай і ў другой палове Сінадальныя Айцы будуць мець магчымасць прапанаваць змены і дапаўненні. Заўтра, верагодна, таксама будзе прадстаўлены для абмеркавання праект Ліста да моладзі.