Францішак глядзіць прадстаўленне маладых аўдытараў Сінода Біскупаў Францішак глядзіць прадстаўленне маладых аўдытараў Сінода Біскупаў 

#Synod2018: маладыя аўдытары падзякавалі Францішку за Сінод

Маладыя аўдытары падзякавалі Францішку за Сінод Біскупаў. Вечарам 26 кастрычніка 2018 г. у атрыуме ватыканскай Залы Паўла VI адбылося святочнае прадстаўленне пад назвай “Дзякуй, Святы Айцец!”.

Юнакі і дзяўчаты з розных краін свету, якія прымалі ўдзел у XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў у якасці аўдытараў, прадэманстравалі свае мары, памкненні і турботы з дапамогай паэзіі, спеваў і танцаў. Яны таксама перадалі Францішку ліст, у якім падзякавалі за клопат пра новыя пакаленні.

“Сённяшні свет, які нясе нам, моладзі, нечуваныя магчымасці, але таксама і пакуты, патрабуе новых адказаў і новай сілы любові. Ён мае патрэбу ў тым, каб знайсці надзею на шчаслівае жыццё, якое больш пазнаецца ў тым, каб даваць, чым браць, працуючы на карысць лепшага свету”, - напісала “сінадальная моладзь”.

Маладыя аўдытары запэўнілі Святога Айца ў малітве і падтрымцы таго шляху, які ён ініцыяваў. “Мы падзяляем тваю мару аб Касцёле, які выходзіць насустрач людзям, адкрыты для ўсіх, асабліва для самых слабых, аб Касцёле, як “палявым шпіталі”, - дадалі яны.

Моладзь падкрэсліла, што ўжо з’яўляецца актыўнай часткай Касцёла і прагне працягваць сваю дзейнасць на карысць будавання лепшага грамадства, культуры міру і салідарнасці, у цэнтры чаго знаходзяцца бедныя, у якіх можна распазнаць аблічча самога Езуса Хрыста.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 кастрычніка 2018, 12:36