Бэта версія

Cerca

Vatican News
Удзельнікі XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў Удзельнікі XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў  (Vatican Media)

На Сінодзе выбралі Камісію па рэдагаванні Выніковага дакумента

На Сінодзе Біскупаў была выбрана камісія па рэдагаванні Выніковага дакумента Асамблеі, паведаміў на брыфінгу, які прайшоў 10 кастрычніка 2018 г. у Ватыкане, прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі Паоло Руфіні.

У склад Камісіі ўвайшлі пяць Сінадальных Айцоў, па адным ад кожнага кантынента: ад Афрыкі – кардынал Пітэр Тарксан, прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека; ад Амерыкі – кардынал Карлас Агіяр Рэтэс, арцыбіскуп Мехіка; ад Азіі – кардынал Освальд Грасіяс, арцыбіскуп Бамбея; ад Еўропы – арцыбіскуп Кьеці-Вастскі Бруна Фортэ; ад Аўстраліі – арцыбіскуп Мельбурнскі Пітэр Эндру Каменсолі.

 

Трох членаў Камісіі прызначыў асабіста Папа: Вярхоўнага архіепіскапа Кіева-Галіцкага Святаслава Шаўчука, старшыню Сінода Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы; айца Алешандрэ Аві Мэло, сакратара Дыкастэрыі па справах свецкіх сям’і і жыцця; кс. Эдуарда Ганзала Рэдонда, адказнага за душпастырства пакліканняў у Канферэнцыі Біскупаў Кубы.

У склад Камісіі ўваходзіць таксама Генеральны рэлятар Сінода Біскупаў, кардынал Серджыу да Роша, арцыбіскуп Бразіліа і старшыня Канферэнцыі Біскупаў Бразіліі; два Спецыяльных сакратары: італьянскі езуіт, кс. Джакама Коста, і італьянскі салезіянін, кс. Расана Сала; а таксама Генеральны сакратар Сінода, кардынал Ларэнца Балдзісэры.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 кастрычніка 2018, 14:11