Бэта версія

Cerca

Vatican News
Аўдытары ў Сінадальным зале Аўдытары ў Сінадальным зале  (ANSA)

Арганізатар Сусветных дзён моладзі: ўжо бачныя эфекты Сінода

Ужо бачныя эфекты працы Сінода Біскупаў. Пра гэта сведчаць розныя працэсы, якія ўжо пачаліся, лічыць кіраўнік моладзевай секцыі ватыканскай Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, кс. Жоао Шагас.

Каардынатар Сусветных дзён моладзі падзяліўся, што ўдзельнікі Асамблеі працуюць у атмасферы слухання, і гэтаму спрыяе той факт, што пасля кожных пяці выступленняў наступае некалькі хвілін цішыні. Так прапанаваў зрабіць Папа. Маладыя аўдытары, якія прысутнічаюць у зале жыва рэагуюць на выступленні біскупаў і іх прапановы. У гэтым праяўляецца цудоўная атмасфера супольнасці. Святар упэўнены, што гэта стаўленне павінна адлюстравацца і на дакуменце, які выпрацуе Сінод.

Супрацоўнік ватыканскай Дыкастэрыі, які паходзіць з Бразіліі, звярнуў увагу, што ўпершыню дэбаты ў рабочых групах праводзяцца, у прыватнасці, на партугальскай мове, што спрыяе сумеснаму абмену Сінадальных Айцоў з Партугаліі, Бразіліі, Мазамбіку, Анголы і Каба-Вэрдэ.

Не толькі Выніковы дакумент, але і супольнасць, якая тут узнікае, прынясе плады ў сферы душпастырства моладзі, перакананы кс. Шагас.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 кастрычніка 2018, 11:23