Рэакцыя з’явілася пасля навіны на сайце Міністэрства замежных спраў Украіны аб нью-ёркскай сустрэчы яго кіраўніка Паўла Клімкіна з сакратаром Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі, арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам. У паведамленні даецца вольнае трактаванне слоў ватыканскага дыпламата.
“Часткова выпраўляючы навіну”, Апостальская нунцыятура ва Украіне яшчэ раз пацвердзіла пазіцыю, шматкроць выказаную Святым Пасадам, паводле якой “пытанне стварэння адзінай Украінскай Праваслаўнай Памеснай Царквы з’яўляецца ўнутраным пытаннем Праваслаўнай Царквы, чаму Святы Пасад не даваў і не мае намеру даваць ніякай ацэнкі”.