Бэта версія

Cerca

Vatican News
Папа Францішак Папа Францішак 

Кс. Ламбардзі: Папа не дае ўцягнуць сябе ў спіраль спрэчак

Францішак выбраў доўгацярлівасць і пакору, і не дазваляе ўцягнуць сябе ў жудасную спіраль спрэчак, заўважыў былы кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, кс. Фэдэрыка Ламбардзі.

У інтэрв’ю тэлеканалу “TV2000”, які належыць Канферэнцыі Біскупаў Італіі, езуіт пракаментаў словы Папы, прамоўленыя некалькі дзён таму падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты. У гаміліі Пантыфік казаў пра неабходнасць маўчання і малітвы, калі нехта імкнецца справакаваць скандал і падзелы.

Паводле кс. Ламбардзі, гэтыя выказванні Папы можна суаднесці з нядаўняй сітуацыяй, звязанай з абвінавачваннямі ў адрас Святога Айца з боку былога нунцыя ў ЗША, арцыбіскупа Карла Марыі Вігано.

“Гэта разважанне, мы спантанна спалучаем з сітуацыяй, у якой сёння маем хвалю крайне агрэсіўных абвінавачванняў, дзе некаторыя элементы ісціны перамешаны з шматлікімі элементамі няпраўды, што ўводзяць у замяшальніцтва і, перш за ўсё, спрабуюць стварыць сітуацыю падзела ў Касцёле”, - заўважыў святар.

“Перад абліччам гэтай сітуацыі Папа паўтарае свой намер не адказваць прама на гэтыя абвінавачванні і не дазваляе ўцягуць сябе ў жудасную спіраль спрэчак, гвалтоўных супярэчанняў, якія могуць прывесці толькі да далейшых падзелаў і глыбокай шкоды Касцёлу”

- дадаў ён.

“Папа вырашыў імітаваць паводзіны Езуса, які паставіў сябе на вышэйшы ўзровень доўгацярплівасці, пакоры і не дазволіў уцягнуць сябе на крайні нізкі і дрэнны ўзровень абвінавачванняў і контрабвінавачванняў”, - сказаў шматгадовы афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду.

 

“Нас не павінна здзіўляць, што ў жыцці Касцёла існуюць цяжкасці і моманты напружанасці, якія ствараюць месца для непаразуменняў і абвінавачванняў. Гэтыя моманты заўсёды былі ў гісторыі Касцёла і працягнуць быць таксама ў будучыні. Мы не павінны падманваць сябе Раем на зямлі. Я думаю, што гэты прыклад доўгацярплівасці і ўмеркаванасці Папы, з гэтым часам маўчання, з’яўляецца добрым шляхам”, - падрэсліў італьянскі езуіт.

Кс. Фэдэрыка Ламбадзі з’яўляецца старшынёй адміністрацыйнай рады “Ватыканскага фонду Ёзэфа Ратцынгера – Бэнэдыкта XVI”. З 2006 па 2016 гг. ён быў кіраўніком Залы Друку Апостальскай Сталіцы. З 1990 па 2016 гг. Генеральны дырэктарам Ватыканскага радыё, а з 2001 па 2013 гг. – дырэктарам Ватыканскага тэлецэнтра.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 верасня 2018, 17:50