Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад і Кітай заключылі дамову аб прызначэнні біскупаў

Апостальская Сталіца і Кітай заключылі Часовае пагадненне адносна прызначэння біскупаў, паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

У рамках кантактаў паміж Апостальскай Сталіцай і Кітайскай Народнай Рэспублікай, якія даўно працягваюцца з мэтай абмеркавання касцёльных пытанняў, што ўяўляюць супольны інтарэс, а таксама дзеля развіцця далейшых адносін і ўзаемапаразумення, 22 верасня 2018 г. у Пекіне адбылася сустрэча паміж мансеньёрам Антуанам Камільеры, падсакратаром па адносінах з дзяржавамі, і Вангам Чао, намеснікам Міністра замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія ўзначальвалі, адпаведна, ватыканскую і кітайскую дэлегацыю.

Падчас гэтай сустрэчы адбылося падпісанне Часовага пагаднення аб прызначэнні біскупаў. Дамова, якая з’яўляецца плёнам паступовага і ўзаемнага збліжэння, была заключана пасля доўгага працэсу ўзважаных перамоў і прадугледжвае перыядычную ацэнку яе ажыцяўлення. Яна тычыцца прызначэння біскупаў – пытання вялікай важнасці для жыцця Касцёла, – і стварае ўмовы для больш шырокага супрацоўніцтва на двухбаковым узроўні.

Супольным жаданнем бакоў з’яўляецца, каб гэтая дамова паспрыяла плённаму і доўгатрываламу працэсу інстытуцыйнага дыялога і пазітыўна садзейнічала жыццю Каталіцкага Касцёла ў Кітаі, дзеля дабра кітайскага народа і міра ў свеце.
 

22 верасня 2018, 12:09