Арцыбіскуп Рына Фізікела падчас сустрэчы з Францішкам Арцыбіскуп Рына Фізікела падчас сустрэчы з Францішкам 

Ватыканскі іерарх: нельга замінаць развіццю вучэння Касцёла

Ніколі нельга інструменталізаваць вучэнне Касцёла і ставіць перашкоды для яго развіцця, заўважыў арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі.

“Калі прысутнічае інструменталізаванае стаўленне, тады, я баюся, няма жадання адкрываць праўду і няма вернасці традыцыі Касцёла”, - сцвердзіў высокі ватыканскі іерарх у інтэрв’ю з нагоды 25-годдзя энцыклікі “Veritatis Splendor”, якое адзначалася 6 жніўня 2018 г.

Паводле арцыбіскупа, “няма ніякай прычыны для таго, каб аспрэчваць вучэнне Францішка ў кантэксце вучэння яго папярэднікаў”.

“[Я думаю, аднак, што важна таксама ўважліва чытаць усё вучэнне Францішка, а не толькі некалькі яго прамоў: мазаіка складаецца з мноства фрагментаў, а не з аднаго]”

- дадаў ён.

Па словах іерарха, “Каталіцкі Касцёл не можа прыняць ідэю аб праўдзе, закрытай у сабе”. “Праўда па самой сваёй прыродзе спасылаецца на вернасць і свабоду: “Праўда вызваліць вас”. Праўда, якая ўсё больш адкрываецца, гэта праўда, якая дазваляе кожнаму верніку, кожнаму чалавеку, адкрыць больш глыбокую свабоду. Аднак, гэта патрабуе таксама і вернасці. Сувязь паміж вернасцю і праўдай – гэта тыповая сувязь для біблійнага паняцця праўды”, - заўважыў старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 жніўня 2018, 14:16