Вокладка Апостальскай адгартацыі Францішка „Amoris laetitia” Вокладка Апостальскай адгартацыі Францішка „Amoris laetitia” 

Тэолаг Папскага Дому пра „Amoris laetitia” і „Humanae vitae”

„Amoris laetitia” не дае падстаў для рэінтэрпрэтацыі „Humanae vitae”, заўважыў тэолаг Папскага Дому, айцец Войцех Гертых. Ён закрануў гэтую тэму ў інтэрв’ю з аўстралійскім часопісам “The Catholic Weekly”.

Польскі дамініканін, які знаходзіцца на пасадзе папскага тэолага з 2005 г., спаслаўся, у прыватнасці, на пытанне кантрацэпцыі, якая, на яго думку, скажае падыход мужчыны да сексуальнасці і прыводзіць да насілля ў адносінах да жанчын. “Кантрацэпцыя не для жанчын, але для мужчын. Яна прыводзіць мужчын да эгаізму, а многіх да дэгенерацыі, эфекты чаго мы сёння назіраем”, - сказаў святар.

Ён спаслаўся на італьянскую дзяржаўную статыстыку, у адпаведнасці з якой у 2009-2011 гг. кожны чацвёрты дзень адбывалася забойства жанчыны і ў 80% выпадкаў злачынцам быў сексуальны партнёр ахвяры.

“[У сэрцы і розуме гэтых людзей жанчына разглядаецца як аб’ект, да якога яны маюць права. Гэта дэфармуе мужчыну, вызваляючы яго ад адказнасці]”

, - перакананы дамініканін.

Тэолаг Папскага Дому таксама спаслаўся на меркаванне, нібыта вучэнне Францішка, якое змяшчаецца ў Апостальскай адгартацыі „Amoris laetitia” вядзе да змен ва ўспрыманні энцыклікі „Humanae vitae” Паўла VI. “Гэта практычна немагчыма”, - сказаў ён, і нагадаў, што Адгартацыя з’яўляецца дакументам душпастырскага характару і павінна разглядацца хутчэй як свайго роду “душпастырская размова”, а не тлумачэнне дактрыны.

Айцец Гертых прымаў удзел у канферэнцыі на тэму „Humanae vitae”, арганізаванай “Dawson Society” у аўстралійскім Пэрце. Сёлета адзначаецца 50-годдзе апублікавання гэтай гістарычнай энцыклікі Паўла VI.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 жніўня 2018, 15:10