Пошук

Vatican News
Хор Папскай музычнай Сікстынскай капэлы Хор Папскай музычнай Сікстынскай капэлы 

Святы Пасад арганізуе навуковы форум на тэму касцёльнай музыкі

Касцёльнай музыцы будзе прысвечана канферэнцыя, якая пройдзе 13-15 верасня 2018 г. у Ватыкане. Ініцыятарам форума на тэму: “Касцёл і кампазітары: словы і гукі” выступіла Папская рада па культуры.

Якое месца займае кампазітар у музычным жыцці Касцёла сёння? Група дакладчыкаў: біблісты, літургісты, педагогі, тэолагі, музыканты, паспрабуюць ахарактарызаваць асобаснасць кампазітара ў кантэксце душпастырскага і культурнага ўнёску гэтай творчай прафесіі, а таксама акрэсліць патрэбы і чаканні хрысціянскай супольнасці.

Кожны дзень форума будзе прысвечаны асобнай тэме: музыцы і гучанню, музыцы і Евангеллю, музыцы і інструментам. Сярод дакладчыкаў: брытанскі кампазітар Джон Рутэр; прафесар Гарвардскага ўніверсітэта, музыказнаўца Томас Форэст Кэлі; сустаршыня руху “Неакатэхуменальны шлях” Сальваторэ Марцінэс; італьянскі кампазітар і кіраўнік хору Рымскай дыяцэзіі Марка Фрызіна, а таксама іншыя эксперты з Германіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Партугаліі, Мексікі, ЗША і Аўстраліі.

З боку Апостальскай Сталіцы да ўдзельнікаў канферэнцыі звернуцца: кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры, арцыбіскуп Артур Рошэ, сакратар Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, мансеньёр Масіма Паламбэла, кіраўнік хору Папскай музычнай Сікстынскай капэлы.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 жніўня 2018, 11:18