Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Інтэрнэт-крама Ватыканскіх музеяў абнавіла дызайн сайта

Ватыканскія музеі зрабілі рэстайлінг сайта сваёй інтэрнэт-крамы, які стаў больш функцыянальным і сучасным.

Новы сайт shop.museivaticani.va пачаў дзейнічаць крыху больш чым праз год пасля запуску новага парталу Ватыканскіх музеяў. Ён выкананы ў строгім і элегантным стылі і даступны на трох мовах: італьянскай, англійскай і іспанскай.

Тут можна набыць мастацкія рэпрадукцыі, паменшаныя копіі скульптур, постэры, кнігі і дыскі, пазлы, сувеніры і аксесуары з лагатыпам Ватыканскіх музеяў. Перад гэтым у патэнцыйных пакупнікоў ёсць магчымасць добра пазнаёміцца з усім гэтым, дзякуючы шматлікім фотаздымкам.

Запушчаны ў 2012 г. сайт – гаворка ідзе пра першую ватыканскую інтэрнэт-краму, – быў створаны для шматлікіх наведвальнікаў, якія, вярнуўшыся дамоў, часта за некалькі тысяч кіламетраў ад Ватыкана, хацелі набыць памятную рэч, якая б нагадвала ім пра візіт у папскую мастацкую скарбніцу.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 жніўня 2018, 16:03