Ян Павел ІІ Ян Павел ІІ 

25 гадоў з дня апублікавання энцыклікі “Veritatis splendor”

6 жніўня 2018 г. спаўняецца 25 гадоў з дня апублікавання энцыклікі Яна Паўла II “Veritatis splendor”, якая закранае фундаментальныя пытанні маральнага вучэння Касцёла.

Пішучы пра дакумент 15 гадоў таму, тагачасны прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, кардынал Ёзэф Ратцынгер адзначаў, што “Veritatis splendor” займаецца не толькі крызісам маральнай тэалогіі ў Касцёле, але і ўключаецца ў сусветную дыскусію адносна этаса, што стала сёння пытаннем жыцця і смерці чалавецтва.

Энцыкліка стала своеасаблівым адказам на ўсё большае панаванне антыметафізічнай плыні, якая лічыць натуральнае права састарэлым і не магчымым для рэалізацыі ўзорам мыслення, са спасылкай на пазітывісцкі рацыяналізм, які не прызнае дабра як такога.

У супрацьлегласць такому падыходу, Ян Павел ІІ нанова падкрэсліў, зрабіўшы гэта вельмі настойліва, абгрунтаванасць метафізічнай перспектывы, паколькі яна з’яўляецца следствам веры ў стварэнне. Грунтуючыся на падмурку веры, Папа звязаў антрапацэнтрызм з тэацэнтрызмам.

Толькі тады, калі існуе абсалютнае дабро, у імя якога варта ахвяраваць жыццём, і калі вечнае зло ніколі не будзе дабром, чалавек умацоўваецца ў сваёй годнасці, і ўсе мы можам адчуваць сябе ў бяспецы ва ўмовах дыктатур розных ідэалогій. Так напісаў кардынал Ратцынгер, пазнейшы папа Бэнэдыкт XVI, каментуючы тэкст “Veritatis splendor”.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 жніўня 2018, 13:35