Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (FOTO SERVIZIO FOTOGRAFICO MUSEI VATICANI)

Ватыканскія музеі запрашаюць у віртуальны тур

Ватыканскія музеі пашыраюць магчымасці для дыстанцыйных экскурсій.

Да ўжо існуючых на іх сайце віртуальных панарам Станцаў Рафаэля, Сікстынскай капэлы, Музеяў К’ярамонці, Піа Клеменціна і Брача Нуова былі дададзены яшчэ дзве: Капэлы Нікаліны і Залы К’яраскуры

Дзякуючы сучасным тэхналогіям карыстальнікі інтэрнэту маюць магчымасць разглядзець гэтыя памяшканні ў перспектыве 360 градусаў і наблізіць дэталі. Гэта дазваляе ім атрымаць глыбокае знаёмства са змешчанымі тут архітэктурнымі і мастацкімі шэдэўрамі.

Першая з новых віртуальных панарам уводзіць у старажытнае памяшканне ватыканскага Апостальскага палаца – прыватную капліцу папы Мікалая V, упрыгожаную фрэскамі знакамітага Фра Беата Анджэліка. Другая – у Залу, якая ў XV стагоддзі выкарыстоўвалася для правядзення “патаемных кансісторыяў”.

Панарамы памяшканняў Ватыканскіх музеяў даступныя на сайце www.museivaticani.va у раздзеле “Collezioni”, падраздзеле “Musei”. Акрамя таго, віртуальным наведвальнікам прапануюць кароткія відэаролікі аб гэтых частках Апостальскага палаца.

Навіна ў фармаце аўдыё
31 ліпеня 2018, 14:33