Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане рыхтуюцца да экалагічнага форуму

Захаваць наш агульны дом і будучыню жыцця на Зямлі, на такую тэму 5-7 ліпеня 2018 г. у Ватыкане пройдзе форум, арганізаваны Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.

Канферэнцыя будзе прымеркаваная да трэцяй гадавіны выхаду энцыклікі Францішка “Laudato sí”.

Прэфект дыкастэрыі, кардынал Пітэр Тарксан, падкрэсліў, што форум павінен нагадаць пра неабходнасць істотных змен у палітыцы і ладзе жыцця з мэтай абараніць Божае стварэнне. Ён таксама падкрэсліў неабходнасць абуджэння ў людзях разумення сур’ёзнасці сітуацыі.

“[Францішак у сваёй энцыкліцы выказаў глыбокае перакананне ў тым, што чалавек здольны змяніцца да лепшага, калі дазволіць, каб ім кіравала Божая дабрыня. (...) Калі мы абмяжуемся да чыста тэхнічных рашэнняў, без сапраўднага навяртання і змены у сэрцы, мы далёка не зойдзем]”

, - сказаў ватыканскі іерарх.

Кардынал Тарксан таксама паведаміў, што яго дыкастэрыя хоча даць добры прыклад на аснове канкрэтных дзеянняў. У Ватыкане плануецца ўстаноўка блоку ачысткі вады, каб не купляць яе ў пластыкавых бутэльках. Таксама ватыканскі Губернатарат плануе ўсталяваць сонечныя батарэі і зарадныя станцыі для электрычных транспартных сродкаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 ліпеня 2018, 12:47