Паола Руфіні падчас сустрэчы з Папам Паола Руфіні падчас сустрэчы з Папам 

Свецкі вернік пакіруе ватыканскай Дыкастэрыяй па камунікацыі

Паола Руфіні будзе кіраваць ватыканскай Дыкастэрыяй па камунікацыі. Такое рашэнне прыняў папа Францішак.

Адпаведны дэкрэт быў абнародаваны 5 ліпеня 2018 г. у Ватыкане. Папярэднік італьянскага журналіста, мансеньёр Дарыё Вігано, сышоў у адстаўку ў сакавіку 2018 г.

Руфіні да сённяшняга дня кіраваў тэлеканалам італьянскага епіскапату “TV2000”. Да гэтага працаваў у вядомых італьянскіх выданнях і на радыё. Журналістыкай займаецца з 1979 г. З’яўляецца лаўрэатам некалькіх узнагарод у гэтай галіне.

У канцы чэрвеня 2018 г. Пантыфік змяніў назву ўстановы з Сакратарыята на Дыкастэрыю па камунікацыі, што абумоўлена ўніфікацыяй назваў новых падраздзяленняў Рымскай курыі.

Структура была заснавана Апостальскім лістом Францішка ў форме “motu proprio” ад 27 ліпеня 2015 г. У яе кампетэнцыі знаходзіцца кіраванне ўсімі медыяструктурамі Святога Пасаду.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 ліпеня 2018, 12:20