Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папская акадэмія жыцця: існуе патрэба ў глабальнай біяэтыцы

Пашыраюцца задачы Папскай акадэміі жыцця. Іх вызначыў Пантыфік падчас нядаўняй пленарнай асамблеі структуры.

Акадэмія была заснавана Янам Паўлам II у 1994 г. з мэтай вывучэння пытанняў, звязаных з абаронай жыцця. На апошнім пленарным пасяджэнні Францішак вызначыў новыя шляхі для пашырэння сферы дзейнасці структуры.

“Неабходны цэласны падыход. Не можна абмяжоўвацца да прапаведавання толькі некаторых прынцыпаў. Трэба разглядаць чалавечае жыццё, беручы пад увагу ўсе яго аспекты, праявы, умовы. Сёння жыццё неабходна прымаць, абараняць і паважаць ва ўсіх яго стадыях і ў любым становішчы”, - сказаў старшыня Папскай акадэміі жыцця.

Акадэмія павінна займацца чалавечым жыццём ва ўсіх яго фазах і аспектах, дадаў арцыбіскуп Вінчэнца Палья. На думку ватыканскага іерарха, у наш час існуе неабходнасць глабальнай біяэтыкі, аб чым часта кажа Папа.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 ліпеня 2018, 13:16