Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал-прэфект: да сужэнства павінны рыхтаваць сужонкі

Святары, якія рыхтуюць пары да ўступлення ў сужэнства, не з’яўляюцца верагоднымі, лічыць кардынал Кэвін Фарэл. Прычына – яны ніколі не спазналі рэалій сямейнага жыцця.

Аб гэтым прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця сказаў у інтэрв’ю для часопіса ірландскага епіскапату “Intercom Magazine”. Гэта чарговае выступленне высокага ватыканскага іерарха, у якім ён агучвае такую пазіцыю.

“Яны не з’яўляюцца верагоднымі, ніколі не адчулі гэтага. Могуць ведаць маральную і дагматычную тэалогію, але, каб перанесці гэта на паўсядзённае жыццё... у іх адсутнічае досвед”, - выказаў сваё меркаванне кардынал з ЗША. Шырокае інтэрв’ю стала галоўнай тэмай выдання напярэдадні жнівеньскай Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе ў Дубліне з удзелам папы Францішка.

Спасылаючыся на свой вопыт душпастырскай працы ў Даласе, дзе Фарэл быў біскупам у 2007-2016 гг., ён паказаў на неабходнасць больш актыўнага ўдзелу свецкіх вернікаў у жыцці парафій. “У нас быў святар у парафіі, у якой у выходныя на св. Імшы збіраліся да 10 тыс. чалавек. У нас таксама ёсць парафія, гадавы бюджэт якой складае 20 мільёнаў долараў. Ні адзін ксёндз не здольны кіраваць настолькі вялікай парафіяй без падтрымкі кампетэнтных свецкіх”, - сказаў іерарх.

Гэта не першае моцнае выказванне кардынала Фарэла на тэму падрыхтоўкі да сакрамэнту сужэнства. Як падчас душпастырскіх сустрэч, так і заяў для СМІ ён заахвочвае да фармацыі сужэнстваў, якія затым будуць займацца падрыхтоўкай пар перад шлюбам.

“Свецкія вернікі не могуць казаць толькі аб сужэнстве, яны павінны быць належным чынам падрыхтаваныя, каб рабіць гэта”, - сказаў іерарх у інтэрв’ю “Catholic News Services” мінулай восенню. Затым ён падкрэсліў, што ўдзел сужэнстваў у якасці фарматараў у душпастырстве сем’яў павінен быць больш шырокім, хоць прызнаўся, што ён сам не мае адказаў на шматлікія дылемы адносна сямейнага жыцця, якія чуе ад блізкіх асоб.

IX Сусветная сустрэча сем’яў будзе мець месца ў Дубліне 21-26 жніўня 2018 г. Падчас форуму, які пройдзе з удзелам сем’яў з усяго свету, адбудзецца трохдзённы кангрэс на тэму “Евангелле сям’і: радасць свету”, фестываль сям’і і ўрачыстая Эўхарыстыя, якая ўвянчае сустрэчу. Сходу будзе папярэднічаць спецыяльны катэхетычны цыкл, таксама даступны ў онлайн-версіі і праз спецыяльны аплет для смартфонаў. Гаспадаром Сустрэчы з’яўляецца Дублінская архідыяцэзія. На яе прыедзе таксама Пантыфік.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 ліпеня 2018, 12:17