Cerca

Vatican News
Францішак і Барталамей І падчас сустрэчы ў Ватыкане Францішак і Барталамей І падчас сустрэчы ў Ватыкане 

Патрыярх Канстантынопальскі сустрэнецца з Папам

Патрыярх Канстантынопальскі знаходзіцца ў Рыме і сустрэнецца з Папам.

Пачатак візіту Барталамея І азнаменавала малітва ля рэліквій святых Філіпа і Якуба, якія захоўваюцца ў базыліцы Санці-Апостолі ў Рыме. Храм знаходзіцца пад апекай Ордэну Братоў Меншых Канвентуальных.

Ганаровы Прадстаяцель Праваслаўя прымае ўдзел у канферэнцыі на тэму новай палітыкі і ладу жыцця ў лічбавай эпосе, што 24 мая 2018 г. пачалася ў Ватыкане, як адзін з этапаў святкавання 25-годдзя Папскага фонду “Centesimus Annus”. Ён быў заснаваны св. Янам Паўлам II для спрыяння вывучэнню і распаўсюджванню сацыяльнага вучэння Касцёла. Патрыярх выступіць на форуме з дакладам пра хрысціянскі парадак на службе агульнага дабра.

У суботу, 26 мая, перад сустрэчай з удзельнікамі канферэнцыі фонду “Centesimus Annus”, Барталамея І разам з дэлегацыяй прыме на прыватнай аўдыенцыі Святы Айцец Францішак.

Барталамей І ў базыліцы Санці-Апостолі
Навіна ў фармаце аўдыё
24 мая 2018, 12:09