Арцыбіскуп Джавані Анджэла Бэчу Арцыбіскуп Джавані Анджэла Бэчу 

Новы прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі

Святы Айцец прызначыў 26 мая 2018 г. новым прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі арцыбіскупа Джавані Анджэла Бэчу.

Іерарх змяніў на гэтай пасадзе кардынала Анджэла Амата, які асягнуў пенсійны ўзрост.

Арцыбіскуп Бэчу пачне выконваць свае новыя абавязкі з жніўня. Да канца чэрвеня ён застанецца субстытутам па агульных справах Дзяржаўнага сакратарыяту. Іерарх працягне быць спецыяльным папскім дэлегатам пры Мальтыйскім ордэне. Нядаўна Францішак далучыў арцыбіскупа Бэчу да Калегіі кардыналаў і 29 чэрвеня 2018 г. уручыць яму сімвалы кардынальскай годнасці.

Кангрэгацыя па справах Кананізацыі (Congregatio de Causis Sanctorum) з’яўляецца часткай адміністрацыйнага апарата Рымскай курыі і адной з дзевяці кангрэгацый Святога Пасаду. У яе абавязкі ўваходзіць апека над працэсамі кананізацыі і беатыфікацыі. Яна разглядае просьбы аб беатыфікацыі і кананізацыі, а затым аналізуе ход жыцця і дзейнасць кандыдатаў, займаецца экспертызай адносна рэліквій. У яе абавязкі таксама ўваходзіць дбайная праверка і даследаванне цудаў, якія маглі адбыцца праз заступніцтва кандыдатаў да беатыфікацыі і кананізацыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 мая 2018, 12:46