Пошук

Справаздача Бюро фінансавай інфармацыі Апостальскай Сталіцы і Дзяржавы Ватыкан за 2017 г. Справаздача Бюро фінансавай інфармацыі Апостальскай Сталіцы і Дзяржавы Ватыкан за 2017 г.  

Фінансавы нагляд у Ватыкане дэманструе большую эфектыўнасць

27 красавіка 2018 г. у Зале Друку Святога Пасаду прайшла прэзентацыя справаздачы Бюро фінансавай інфармацыі Апостальскай Сталіцы і Дзяржавы Ватыкан за 2017 г.

У прэс-канферэнцыі прынялі удзел старшыня ўзгаданай структуры Рэнэ Брульхарт і яе дырэктар Тамаза Дзі Руцца.

“2017-ы год стаў перыядам умацавання і ўніфікацыі інстытуцыйнай дзейнасці”, – падкрэсліў у размове з журналістамі Рэнэ Брульхарт. Вынікі мінулагодняй працы ўстановы пацвердзілі трываласць сістэмы справаздачы і эфектыўнасць нарматыўнай базы Апостальскай Сталіцы і Дзяржавы Ватыкан. Бюро фінансавай інфармацыі захавала канструктыўны падыход да супрацоўніцтва і абмену інфармацыяй са сваімі замежнымі калегамі з мэтай выкрыцця фінансавых злачынстваў.

З прадстаўленай справаздачы вынікае паступовае зніжэнне выяўленых выпадкаў падазроных фінансавых аперацый – 150 за мінулы год у параўнанні з 207 у 2016 г. У Аддзел прамотара справядлівасці Дзяржавы Ватыкан было даслана толькі 8 зваротаў. Гэтая тэндэнцыя назіраецца пры адначасовым паляпшэнні якасці фінансавых справаздач, што, па словах Тамаза Дзі Руцца, “дэманструе рост свядомасці і ўмацаванне кантралюючых функцый” адпаведных структур.

Гаворачы пра міжнароднае супрацоўніцтва як прыярытэт дзейнасці Бюро фінансавай інфармацыі Апостальскай Сталіцы і Дзяржавы Ватыкан, дырэктар установы адзначыў, “што ў 2017 г. Бюро падпісала 19 мемарандумаў аб узаемапаразуменні з калегамі замежных юрысдыкцый і здзейсніла абмен фінансавай інфармацыяй па 268 справах”.

Нарэшце, далейшае ўмацаванне нарматыўнай базы адбылося дзякуючы прыняццю Рэгламенту, які ўстанаўлівае нормы адносна інфармацыі, што суправаджае аперацыі па пералічэнні фінансавых сродкаў і перадачы тэхнічных рэквізітаў у ходзе крэдытных пераводаў і прамога дэбетавання ў еўра.

Бюро фінансавай інфармацыі Апостальскай Сталіцы і Дзяржавы Ватыкан з’яўляецца кампетэнтным органам Святога Пасаду па нагляду і фінансавай разведцы для папярэджання і барацьбы з адмываннем грошай і фінансавым тэрарызмам. Заснаваны папам Бэнэдыктам XVI у 2010 г., сёння гэты орган ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове абноўленага Статута, зацверджанага папам Францішкам 15 лістапада 2013 г.

01 мая 2018, 17:00