Арцыбіскуп Анджэла Бэчу падчас сустрэчы з Францішкам Арцыбіскуп Анджэла Бэчу падчас сустрэчы з Францішкам 

Місія дэлегата пры Мальтыйскім Ордэне працягнута

Святы Айцец вырашыў, што субстытут па агульных справах у Дзяржсакратарыце, арцыбіскуп Джавані Анджэла Бэчу працягне сваю місію ў якасці спецыяльнага папскага дэлегата пры Мальтыйскім Ордэне.

Гэта звязана з трываючай у аб’яднанні рэформай. Аб гэтым гаворыцца ў лісце папы Францішка на імя іерарха, апублікаваным 4 мая 2018 г. Залай Друку Апостальскай Сталіцы.

Нягледзячы на тое, што, прызначаючы 2 лютага 2017 г. арцыбіскупа Бэчу сваім спецыяльным дэлегатам пры Мальтыйскім Ордэне, Францішак папярэдзіў, што гэты мандат будзе працягвацца да капітула і выбару новага Вялікага магістра, Папа прызнаў, што шлях духоўнага і прававога абнаўлення яшчэ не скончаны.

Рашэнне Пантыфіка азначае, што арцыбіскуп Бэчу з’яўляецца адзіным прадстаўніком Папы ў пытаннях, якія тычацца стасункаў паміж Апостальскай Сталіцай і Ордэнам. Місія спецыяльнага дэлегата будзе працягвацца да таго часу, пакуль Святы Айцец лічыць гэта мэтазгодным, гаворыцца ў лісце.

29 красавіка 2018 г. 80-ым Вялікім магістрам Суверэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна стаў фра Джакама Дала Торэ дэль Тэмпіа дзі Сангвінэта. Выбары правяла Дзяржаўная рада – вышэйшы выбарчы орган рыцарскага каталіцкага аб’яднання. Папярэдні Вялікі магістр Мэцью Фэсцінг сышоў у адстаўку год таму па просьбе Францішка пасля 11 гадоў кіравання.

04 мая 2018, 16:16