Пошук

Манахіня у лагеры бежанцаў лівансукім Дбае. Ілюстрацыйнае фота Манахіня у лагеры бежанцаў лівансукім Дбае. Ілюстрацыйнае фота  (CNEWA/Raghida Skaff)

Папскі фонд дапамагае ліванцам змагаецца з наступствамі вайны

Праз паўгода пасля перамір'я паміж Ізраілем і Хезбалой жыхары поўдня Лівана, сярод якіх шмат хрысціян, працягваюць пакутаваць ад наступстваў авіяўдараў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як паведаміў папскі дабрачынны фонд "Касцёл у патрэбе”, манахіні аказваюць дапамогу мясцоваму насельніцтву. "Людзі, якія засталіся, не маюць даходу. Яны жывуць за кошт сельскай гаспадаркі, а палі былі знішчаны падчас вайны", - распавяла сястра Жэрар Мэрхэй з Дэбеля, што знаходзіцца прыкладна за 90 кіламетраў на поўдзень ад Бейрута недалёка ад мяжы з Ізраілем. Сяляне спрабуюць новыя метады вырошчвання, але эканамічныя наступствы баявых дзеянняў застаюцца катастрафічнымі.

Акрамя таго, многія людзі выязджаюць: "Большасць хрысціянскіх сем'яў пераехала ў Бейрут, там бяспечней і больш працы", - адзначыла сястра Жэрар, якая кіруе школай Сясцёр Антаніянак у Дэбелі.

Вайна пакінула сляды і там: колькасць вучняў скарацілася ўдвая да прыблізна 200 чалавек. Аднак сёстры працягваюць сваю працу: "Дзеці патрабуюць добрай адукацыі, а людзі – надзеі".

Дзякуючы дапамозе "Касцёла ў патрэбе" манахіні змаглі забяспечыць мясцовых жыхароў харчаваннем і лекамі восенню 2024 года. "Падчас нападаў мы ніяк не змаглі б іх недзе купіць", - адзначылі сёстры.

Акрамя таго, папскі фонд падтрымлівае касцельныя школы, а таксама працу святароў і манахінь у Паўднёвым Ліване і іншых частках краіны.
 

09 чэрвеня 2025, 11:42