Пошук

Легальныя мігранты, якія прыбылі ў Еўропу дзякуючы гуманітарным калідорам, створаным дзякуючы дапамозе Sant’Egidio Легальныя мігранты, якія прыбылі ў Еўропу дзякуючы гуманітарным калідорам, створаным дзякуючы дапамозе Sant’Egidio 

Каталіцкі рух дапаможа мігрантам знайсці працу ў Італіі

Каталіцкая Супольнасць Святога Эгідзія, вядомая сваімі гуманітарнымі ініцыятывамі, пачынае рэалізацыю новага праекта па арганізацыі легальнай працоўнай міграцыі ў Італію з краін па-за межамі Еўропы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як паведамляе прэс-служба арганізацыі, новая ініцыятыва рэалізуецца на падставе пратакола, падпісанага ў красавіку 2024 года з італьянскімі міністэрствамі ўнутраных спраў, замежных спраў і працы. Супрацоўніцтва наладжана з кадравым агенцтвам Manpower і кампаніяй Mays International, якая спецыялізуецца на кіраванні міжнароднымі праграмамі.

Галоўная задача – адбор кандыдатаў для легальнай працоўнай міграцыі, уключаючы прафесійнае навучанне і развіццё, каб задаволіць патрэбы італьянскіх прадпрыемстваў.

На першым этапе праграма ахопіць тры краіны: Кот-д'Івуар, Ліван і Эфіопію. У Кот-д'Івуар ужо накіравалася група прадстаўнікоў супольнасці і Mays International. Плануецца адабраць 300 электрамеханікаў, у якіх маюць патрэбу італьянскія прадпрыемствы.

Каталіцкая супольнасць будзе выкарыстоўваць мадэль прыёму і інтэграцыі, якая паспяхова зарэкамендавала сябе ў выпадку гуманітарных калідораў. Дзякуючы гэтай мадэлі амаль 8 тысяч уцекачоў змаглі легальна пасяліцца ў Італіі, Францыі, Бельгіі і Андоры.
 

04 лютага 2025, 10:17